Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/267

Гэта старонка не была вычытаная

ваць нябеснае… там… зямное, а для таго, што кожны чалавек павінен памерці.

Лаўрэцкі з мімавольным здзіўленнем падняў вочы на Лізу і сустрэў яе ўзрок.

— Якое вы сказалі слова! — сказаў ён.

— Гэта слова не маё, — адказала яна.

— Не ваша… Але чаму вы загаварылі пра смерць?

— Не ведаю. Я часта пра яе думаю.

— Часта?

— Так.

— Гэтага не скажаш, гледзячы на вас цяпер: у вас такое вясёлае, светлае аблічча, вы ўсміхаецеся…

— Так, мне вельмі весела цяпер, — наіўна адказала Ліза.

Лаўрэцкаму захацелася ўзяць яе абедзве рукі і моцна сціснуць іх…

— Ліза, Ліза, — закрычала Мар‘я Дзімітраўна: — ідзі сюды, паглядзі якога карася я злавіла.

— Зараз, maman, — адказала Ліза і пайшла да яе, а Лаўрэцкі застаўся на сваёй вярбе. „Я гавару з ёй, нібы я не аджыўшы чалавек“, думаў ён. Адыходзячы, Ліза павесіла свой капялюш на сук; з дзіўным, амаль пяшчотным пачуццём паглядзеў Лаўрэцкі на гэты капялюш, на яго даўгія, крыху змятыя істужкі, Ліза неўзабаве да яго звярнулася і зноў стала на плыт.

— Чаму-ж вам здаецца, што ў Владзіміра Нікалаіча сэрца няма? — запытала яна праз некалькі хвілін.

— Я вам ужо сказаў, што я мог памыліцца; аднак, час усё пакажа.

Ліза задумалася. Лаўрэцкі загаварыў пра сваё жыццё-быццё ў Васільеўскім, пра Міхалевіча, пра Антона; ён адчуваў патрэбнасць гаварыць з Лізай, расказаць ёй усё, што прыходзіла яму ў душу: