Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/268

Гэта старонка не была вычытаная

яна так слаўна, так уважліва яго слухала; яе рэдкія заўвагі і супярэчанні здаваліся яму такімі простымі і разумнымі. Ён нават сказаў ёй гэта.

Ліза здзівілася.

— Праўда? — праказала яна: — а я так думала, што ў мяне, як у маёй пакаёўкі Насці, сваіх слоў няма. Яна аднойчы сказала свайму жаніху: табе, мабыць, нудна са мною; ты мне гаворыш усё такое гожае, а ў мяне сваіх слоў няма.

„І славу богу!“ падумаў Лаўрэцкі.

XXVII

Тым часам, вечар надыходзіў, і Мар‘я Дзімітраўна выказала жаданне звярнуцца дадому. Дзяўчынак на-сілу адарвалі ад возера, падрыхтавалі. Лаўрэцкі абвясціў, што праводзіць гасцей да поўдарогі і загадаў асядлаць сабе каня, Усаджваючы Мар‘ю Дзімітраўну ў карэту ён успомніў пра Лема; але старога нідзе не маглі знайсці. Ён зараз-жа знік, як толькі скончылася лоўля. Антон, з дзіўнай для яго год сілай, зачыніў дзверцы і сурова закрычаў: пайшоў, фурман! Карэта рушыла. На задніх месцах змяшчаліся Мар‘я Дзімітраўна і Ліза; на пярэдніх дзяўчынкі і пакаёўка. Вечар стаяў цёплы і ціхі, і вокны з абаіх бакоў былі апушчаны. Лаўрэцкі ехаў трусцою каля карэты з боку Лізы, паклаўшы руку на дзверцы — ён кінуў павады на шыю павольна бегшаму каню — і зрэдку мяняючыся двума-трыма словамі з маладой дзяўчынай. Зара знікла; надышла ноч, а паветра нават пацяплела, Мар‘я Дзімітраўна неўзабаве задрамала; дзяўчынкі і пакаёўка заснулі таксама. Шпарка і роўна кацілася карэта; Ліза нахілілася ўперад; толькі што выплыўшы месяц свяціў ёй у твар, начны пахучы ветрык дыхаў ёй у вочы і шчокі. Ёй было хораша. Рука яе абапіралася на