Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/269

Гэта старонка не была вычытаная

дзверцы карэты побач з рукою Лаўрэцкага. І яму было хораша: ён нёсся па спакойнай начной цяплыні, не спускаючы вачэй з добрага маладога аблічча, слухаючы малады, і ў шэпце звінеўшы голас, гаварыўшы простыя, добрыя рэчы; ён і не заўважыў, як праехаў поўдарогі. Ён не захацеў будзіць Мар‘ю Дзімітраўну, паціснуў злёгку руку Лізы і сказаў: „Мы-ж сябры цяпер, ці-ж няпраўда?“ Яна кіўнула галавой, ён спыніў каня. Карэта пакацілася далей, паціху калыхаючыся і ныраючы; Лаўрэцкі адправіўся шагам дадому. Зачараванне летняй ночы ахутала яго; усё вакол здавалася так нечакана дзіўна і тым часам так даўно і так салодка знаёма; блізка і воддаль, — а далёка было відаць, хаця вочы шмат чаго не разумелі з таго, што бачылі, — усё было ахутана спакоем; маладое красуючае жыццё выяўлялася ў самым гэтым спакоі. Конь Лаўрэцкага бадзёра ішоў, крок за крокам раскачваючыся направа і налева; вялікі чорны цень яго ішоў з ім побач; было нешта таемна-прыемнае ў тупаце яго капытаў, штосьці вясёлае і дзіўнае ў грымячым вокліку перапёлак. Зоркі знікалі ў нейкім светлым дыме; няпоўны месяц блішчэў цвёрдым блескам; свет яго разліваўся блакітным патокам па небе і падаў плямай дымаватага золата на прабягаўшыя блізка тонкія хмаркі; свежасць паветра выклікала лёгкую вільгаць на вочы, ласкава ахутвала ўсе члены, лілася вольным струменем у грудзі. Лаўрэцкі захапляўся і радваўся свайму захапленню. „Ну, мы яшчэ пажывем, — думаў ён: — не зусім яшчэ нас заела…“ Ён не дагаварыў, хто альбо што… Потым ён пачаў думаць пра Лізу, пра тое, што наўрад ці яна кахае Паншына; што спаткайся ён з ёй пры іншых абставінах, — бог ведае, што магло-б з гэтага выйсці; што яна разумее Лема,