Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/271

Гэта старонка не была вычытаная

XXVIII

Наступнай раніцы, за чаем, Лем папрасіў Лаўрэцкага даць яму коней для таго, каб звярнуцца ў горад. „Мне пара ўзяцца за справу, гэта значыць, за лекцыі“, — заўважыў стары: — „а тут я толькі марна трачу час“. Лаўрэцкі не адразу адказаў яму: ён здаваўся безуважным. „Добра“, — сказаў ён, нарэшце: „я з вамі сам паеду“. — Без дапамогі слугі, крэкчучы і сярдуючы, падрыхтаваў Лем невялікі свой чамадан, парваў і спаліў некалькі аркушаў нотнай паперы. Падалі коней. Выходзячы з габінета, Лаўрэцкі паклаў у кішэню ўчарайшы нумар газеты. За ўвесь час дарогі і Лем, і Лаўрэцкі мала гаварылі адзін з адным: кожнага з іх займалі ўласныя думкі, і кожны быў рад, што другі яго не турбуе. І развіталіся яны даволі суха, што, прынамсі, часта бывае між сябрамі на Русі. Лаўрэцкі падвёз старога да яго доміка: той вылез, дастаў свой чамадан і, не працягваючы свайму прыяцелю рукі (ён трымаў чамадан абодвума рукамі перад грудзьмі), не гледзячы нават на яго, сказаў яму па-руску: бывайце-с! Бывайце, паўтарыў Лаўрэцкі і загадаў фурману ехаць да сябе на кватэру. Ён наймаў, на кожны выпадак, кватэру ў горадзе О… Напісаўшы некалькі лістоў і наспех паабедаўшы, Лаўрэцкі адправіўся да Каліціных. Ён застаў у іх у гасцінай аднаго Паншына, які абвясціў яму, што Мар‘я Дзімітраўна зараз выйдзе, і зараз-жа з самай гасціннай ласкавасцю распачаў з ім размову. Да таго дня Паншын абыходзіўся з Лаўрэцкім — хаця і не звысака, але спагадліва; але Ліза, расказваючы Паншыну сваю ўчарайшую паездку, выказалася пра Лаўрэцкага, як пра добрага і разумнага чалавека; гэтага быдо досыць: належыла заваяваць „добрага“ ча-