Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/281

Гэта старонка не была вычытаная

як ён выказваўся, на самым дне ракі? што-ж змяніла яго становішча? што вынесла яго вонку, на паверхню? Самае звычайнае, неўнікнёнае, хоць заўжды нечаканае здарэнне: смерць? Так; але ён не столькі думаў пра смерць жонкі, пра сваю свабоду, сколькі пра тое, — які адказ дасць Паншыну Ліза? Ён адчуваў, што ў працягу трох апошніх дзён ён пачаў глядзець на яе інакшымі вачыма; ён успамінаў, як, вяртаючыся дадому і думаючы пра яе ў цішы ночы, ён гаварыў самому сабе: „калі б!..“ Гэта, „калі-б“, аднесенае ім да мінулага, да немагчымага, збылося, хоць і не так, як ён думаў, — але адной яго свабоды было мала. „Яна паслухаецца мацеры“, думаў ён: „яна выйдзе за Паншына; але калі нават яна яму адмовіць, — ці-ж не ўсё роўна для мяне?“ Праходзячы перад люстрам, ён мільгам зірнуў на свой твар і паціснуў плячыма.

Дзень прамінуў хутка ў гэтых развагах; надышоў вечар. Лаўрэцкі адправіўся да Каліціных. Ён ішоў спешна, але да дому іх наблізіўся павольнымі крокамі. Перад ганкам стаялі дрожкі Паншына. „Ну, — падумаў Лаўрэцкі, не буду эгаістам“ — і ўвайшоў у дом. У доме ён нікога не сустрэў, і ў гасцінай было ціха; ён адчыніў дзверы і ўбачыў Мар‘ю Дзімітраўну, гуляўшую ў пікет з Паншыным. Паншын моўчкі яму пакланіўся, а гаспадыня дома ўсклікнула: — вось нечакана! — і злёгку нахмурыла бровы. Лаўрэцкі падсеў да яе і пачаў глядзець ёй у карты.

— Вы хіба ўмееце ў пікет? — запытала яна яго з нейкай захаванай прыкрасцю і тут-жа абвясціла, што разнеслася.

Паншын налічыў дзевяноста і пачаў ветліва і спакойна браць узяткі, з строгім і гаварлівым выразам на твары. Так павінны гуляць дыпламаты,