Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/283

Гэта старонка не была вычытаная

такія? Ты бачыш, у мяне госць, пагутары з ім, забаў яго.

Ліза прысела на ўскрай крэсла, падняла вочы на Лаўрэцкага і адчула, што ёй нельга было не даць яму ведаць, чым скончылася яе спатканне з Паншыным. Але як гэта зрабіць? Ёй і сорамна было, і нязручна. Ці даўно яна пазнаёмілася з ім, з гэтым чалавекам, які і ў царкву рэдка ходзіць; і так абыякава зносіць скананне жонкі, — і вось ужо яна паведамляе яму свае сакрэты… Праўда, ён спачувае ёй, яна сама верыць яму і адчувае да яго сімпатыю, але ўсё-такі ёй сорамна зрабілася, нібы чужы ўвайшоў у дзявочы, чысты пакойчык.

Марфа Цімафееўна прышла ёй на дапамогу.

— Калі-ж ты яго забаўляць не будзеш, — загаварыла яна: — хто-ж яго, небараку, забавіць? Я для яго залішне старая, а ён для мяне залішне разумны, а для Настассі Карпаўны ён залішне стары, ёй усё маладзенькіх падавай.

— Чым-жа я магу забавіць Фёдара Іваныча? — праказала Ліза. — Калі ён хоча, я лепей яму што-небудзь на фартэп‘яна сыграю, — дадала яна нерашуча.

— Вельмі добра, ты ў мяне разумніца, — адказала Марфа Цімафееўна. — Ідзіце, мае любыя, уніз; калі скончыце — прыходзьце, а я вось у дурніцах засталася, мне крыўдна, я адгуляцца хачу.

Ліза ўстала. Лаўрэцкі пайшоў за ёй. Сыходзячы па сходнях, Ліза спынілася.

— Праўду кажуць; — пачала яна: — што сэрца людское перапоўнена супярэчнасцямі. Ваш прыклад павінен быў напалохаць мяне, зрабіць мяне недаверлівай да шлюбаў па каханню, а я…

— Вы адмовілі яму? — перапыніў Лаўрэцкі.

— Не, але і не згадзілася. Я яму ўсё сказала,