Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/285

Гэта старонка не была вычытаная

наўся ў тым, што пакахаў яе. Не многа радасці прынесла яму гэта перакананне. „Няўжо, — падумаў ён, — мне ў трыццаць пяць год няма чаго іншага рабіць, як зноў аддаць сваю душу ў рукі жанчыны? Але Ліза не такая, як тая: яна-б не патрабавала ад мяне ганебных ахвяр; яна не адцягнула-б мяне ад маіх заняткаў; яна-б сама натхніла мяне на чэсную, строгую працу, і мы пайшлі-б абое ўперад, да прыгожай мэты. Так, — скончыў ён свае развагі: — усё гэта добра, але дрэнна тое, што яна зусім не захоча пайсці са мною. Нездарма яна сказала мне, што я ёй страшны. Аднак і Паншына яна не кахае… Слабое суцяшэнне!“

Лаўрэцкі паехаў у Васільеўскае; але і чатырох дзён там не пражыў, — так яму здалося нудна. Яго таміла таксама чаканне: вестка, паведамлёная мос‘ё Жулем, патрабавала сцвярджэння, а ён не атрымоўваў ніякіх лістоў. Ён звярнуўся ў горад і прасядзеў вечар у Каліціных. Яму лёгка было прыкмеціць, што Мар‘я Дзімітраўна была супроць яго настроена; але яму ўдалося крыху ўлашчыць яе, прайграўшы ёй рублёў пятнаццаць у пікет, — і ён правёў каля поўгадзіны амаль сам-на-сам з Лізай, не гледзячы на тое, што маці ёй яшчэ напярэдадні радзіла не быць залішне фамільярнай з чалавекам „qui a un si grand ridicule[1]“. Ён знайшоў у ёй змену: яна зрабілася нібы задумлёней, дакарала яго за адсутнасць і спытала яго ці не пойдзе ён на другі дзень да абедні? (на другі дзень была нядзеля).

— Схадзіце, — сказала яна раней, чым ён паспеў адказаць: — мы разам памолімся за спакой яе душы. Потым яна дадала, што не ведае, як ёй быць,

  1. 3 якім здарылася такая смешная гісторыя (фр.).