Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/287

Гэта старонка не была вычытаная

рэстыя сукенкі і хусткі жанчыны; званы суседніх цэркваў гудзелі ў вышыні; вераб‘і цвіркалі па платах. Лаўрэцкі стаяў з непакрытай галавой і ўсміхаўся; лёгкі ветрык уздымаў яго валасы і канцы істужак Лізінага капелюша. Ён пасадзіў Лізу і быўшую з ёй Леначку ў карэту, раздаў усе свае грошы жабракам і ціхенька пайшоў дадому.

ХХХІІ

Надышлі цяжкія дні для Фёдара Іваныча. Ён знаходзіўся ў безупыннай гарачцы. Кожную раніцу ён адпраўляўся на пошту, з хваляваннем распакоўваў лісты, журналы, — і нідзе не знаходзіў нічога, што магло-б сцвердзіць або зняпраўдзіць ракавую вестку. Часам ён сам сабе рабіўся агідным; „што гэта я“, — думаў ён: — чакаю, як воран крыві, пэўнай весткі пра смерць жонкі!“ Да Каліціных ён хадзіў штодзённа; але і там яму не было лягчэй: гаспадыня яўна была ім нездаволена, прымала яго толькі з спагадлівасці; Паншын абыходзіўся з ім пераўвялічана-ветліва; Лем напусціў на сябе мізантропію і ледзь кланяўся яму, а галоўнае: Ліза нібыта яго ўнікала. Калі-ж ёй даводзілася заставацца з ім сам-на-сам, у ёй, замест ранейшай даверлівасці, выяўлялася замяшанне; яна не ведала, што сказаць яму, і ён сам адчуваў збянтэжанасць. Ліза за некалькі дзён зрабілася не тая, якою ён яе ведаў: у яе рухах, голасе, у самым смеху прыкмячалася захаваная трывога, небывалая раней няроўнасць. Мар‘я Дзімітраўна, як зацятая эгаістка, нічога не падазравала; але Марфа Цімафееўна пачынала прыглядаць за сваёй любімкай. Лаўрэцкі не раз дакараў сябе за тое, што паказаў Лізе атрыманы ім нумар журнала: ён не мог не прызнацца, што ў яго душэўным стане