Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/288

Гэта старонка не была вычытаная

было штосьці абураючае для чыстага пачуцця. Ён думаў таксама, што змена ў Лізе стварылася ад яе барацьбы з самой сабою, ад яе сумненняў: які адказ даць Паншыну? Аднойчы яна прынесла яму кнігу, раман Вальтэр-Скота, які яна сама ў яго папрасіла.

— Вы прачыталі гэтую кнігу? — праказаў ён.

— Не; мне цяпер не да кніг, — адказала яна і хацела ісці.

— Пастойце на мінуту; я з вамі так даўно не быў сам-на-сам. Вы нібыта мяне баіцеся.

— Так.

— Чаму-ж, змілуйцеся?

— Не ведаю.

Лаўрэцкі памаўчаў.

— Скажыце, — пачаў ён: — вы яшчэ не наважыліся?

— Што вы хочаце сказаць? — праказала яна, не падымаючы вачэй.

— Вы разумееце мяне…

Ліза раптам успыхнула.

— Не пытайцеся мяне ні пра што, — праказала яна жвава: — я нічога не ведаю; я сама сябе не ведаю…

І яна зараз-жа вышла.

Наступным днём Лаўрэцкі прыехаў да Каліціных пасля абеду і застаў у іх усе прыгатаванні да ўсяночнай. У куце сталовай, на чатырохкутным стале, пакрытым чыстым абрусам, ужо знаходзіліся прыхіленыя да сцяны невялікія абразы ў залатых рамках, з маленькімі цмянымі алмазамі на каронах. Стары слуга, у шэрым фраку і чаравіках, прайшоў, не спяшаючыся і не стукаючы абсацамі, праз увесь пакой, паставіў дзве васковыя свечкі ў тонкіх падсвечніках перад абразамі, перахрысціўся, пакланіўся і ціха выйшаў. Неасветленая гасціная была пустая. Лаўрэцкі пахадзіў па сталовай, спы-