Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/289

Гэта старонка не была вычытаная

{перанос пачатак|п=спы|к=таў}} — ці не імянінніца хто? Яму адказалі шэптам, што не, а што ўсяночную заказалі па жаданню Лізаветы Міхайлаўны ды Марфы Цімафееўны; што хацелі-былі чудатворны абраз падняць, але што яго павезлі за трыццаць вёрст да хворага. Неўзабаве прыбыў разам з дзякамі і свяшчэннік, чалавек ужо немалады, з вялікай лысінай, і гучна кашлянуў у прыхожай; дамы зараз-жа чарадою пацягнуліся з габінета і падышлі да яго пад благаславенне; Лаўрэцкі моўчкі ім пакланіўся; і яны яму пакланіліся моўчкі. Свяшчэннік пастаяў крыху, яшчэ раз адкашлянуўся і спытаў упоўголаса басам:

— Распачынаць загадаеце?

— Распачніце, бацюшка, — адказала Мар‘я Дзімітраўна.

Ён пачаў надзявацца; дзячок у стыхары лісліва папрасіў вугалька; запахла ладанам. З прыхожай вышлі пакаёўкі і лёкай і спыніліся шчытным гуртком перад дзвярыма. Роска, ніколі не схадзіўшая зверху, раптам з‘явілася ў сталовай: яе пачалі выганяць — яна спалохалася, закруцілася і села; лёкай падхапіў яе і вынес. Усяночная пачалася. Лаўрэцкі прытуліўся ў кутку, адчуванні яго былі дзіўныя, амаль сумныя; ён сам не мог добра разабраць, што ён адчуваў. Мар‘я Дзімітраўна стаяла паперадзе ўсіх, перад крэсламі; яна хрысцілася стомлена, няўважліва, па-панску — і азіралася, і раптам узнімала вочы ўгару, ёй было нудна. Марфа Цімафееўна здавалася заклапочанай; Настасся Карпаўна клала земныя паклоны і ўставала з нейкім скромным і мяккім шумам; Ліза, як стала, так і не рушылася з месца і не краталася. Па задумлёнаму выразу яе твара можна было дагадацца, што яна глыбока і горача малілася. Прыкладаючыся да крыжа па сканчэнню ўсяночнай,