Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/293

Гэта старонка не была вычытаная

— Усё гэта вельмі добра! — усклікнуў, нарэшце, з прыкрасцю Паншын: — вось, вы звярнуліся ў Расію, — што-ж вы думаеце рабіць?

— Араць зямлю, — адказаў Лаўрэцкі: — і старацца, як мага лепей яе араць.

— Гэта вельмі пахвальна, бясспрэчна, — адказаў Паншын: — і мне гаварылі, што вы ўжо вялікія зрабілі поспехі ў гэтай галіне; але згадзіцеся, што не кожны здолен на такога роду заняткі…

— Une nature poétique[1], — загаварыла Мар‘я Дзімітраўна: — вядома, не можа араць… еt puis[2], вы закліканы, Владзімір Нікалаевіч, рабіць усё en grand[3].

Гэта было залішне нават для Паншына: ён збянтэжыўся і замяў гутарку. Ён паспрабаваў перавесці яе на хараство зорнага неба, на музыку Шуберта — усё неяк не ладзілася; ён скончыў тым, што прапанаваў Мар‘і Дзімітраўне сыграць з ёй у пікет. — „Як! у такі вечар?“ слаба здзівілася яна; аднак, загадала прынесці карты.

Паншын з трэскам распакаваў новую калоду, а Ліза і Лаўрэцкі, нібы змовіўшыся, абое ўсталі і змясціліся каля Марфы Цімафееўны. Ім зрабілася раптам так хораша абаім, што яны нават пабаяліся застацца ўдвух, — і тым часам яны адчулі абое, што перажытае імі за апошнія дні замяшанне знікла і не звернецца больш. Бабуля патрапала цішком Лаўрэцкага па шчацэ, хітра прыжмурылася і некалькі разоў пакачала галавою, прыгаварваючы шэптам: „адчысціў разумніка, дзякую“. Усё сціхла ў пакоі; чулася толькі слабае патрэскванне васковых свечак, ды часам стук рукі

  1. Паэтычная натура (фр.).
  2. Да таго-ж (фр.).
  3. У вялікім маштабе (фр.).