Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/294

Гэта старонка не была вычытаная

па стале, ды воклік, альбо лічэнне ачкоў, — ды шырокай хваляй улівалася ў вокны разам з роснай прахалодай, магутная, да смеласці звонкая, песня салаўя.

XXXIV

Ліза не вымавіла ні аднаго слова ў працягу спрэчкі між Лаўрэцкім і Паншыным, але ўважліва сачыла за ёй і ўся была на баку Лаўрэцкага. Палітыка яе займала вельмі мала; але самаўпэўнены тон свецкага чыноўніка (ён ніколі яшчэ так не выказваўся) яе адштурхоўваў; яго пагарда да Расіі яе абражала. Лізе і ў галаву не прыходзіла, што яна патрыётка; але ёй было па душы з рускімі людзьмі; рускі ўклад розуму яе радаваў, яна, без замяшання, цэлымі гадзінамі гутарыла з старастам матчынага маёнтка, калі ён прыязджаў у горад, і гутарыла з ім, як з роўным, без усякай панскай спагадлівасці. Лаўрэцкі ўсё гэта адчуваў; ён не спрачаўся-б з адным Паншыным, ён гаварыў толькі для Лізы. Адно аднаму яны нічога не сказалі, нават вочы іх рэдка сустракаліся; але абое яны зразумелі, што цесна сышліся ў гэты вечар, зразумелі, што і любяць і не любяць адно і тое-ж самае. У адным толькі яны разыходзіліся, але Ліза потай спадзявалася прывесці яго да бога. Яны сядзелі каля Марфы Цімафееўны і, здавалася, сачылі за яе гульнёй; але яны і сапраўды за ёй сачылі, — а тым часам у кожнага з іх сэрца расло ў грудзях і нічога для іх не гублялася: для іх спяваў салавей, і зоркі гарэлі, і дрэвы ціха шапталі, залюляныя і сном, і кунегай лета, і цеплынёй. Лаўрэцкі аддаваўся ўвесь захапіўшай яго хвалі — і радаваўся; але слова не выкажа таго, што адбывалася ў чыстай душы дзяўчыны: яно было тайнай для яе самой; няхай-жа