Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/295

Гэта старонка не была вычытаная

яно застанецца і для ўсіх тайнай. Ніхто не ведае, ніхто не бачыў і не ўбачыць ніколі, як, закліканае да жыцця і красавання, наліваецца і спее зерне ва ўлонні зямлі.

Прабіла дзесятая гадзіна. Марфа Цімафееўна адправілася да сябе наверх з Настассяй Карпаўнай; Лаўрэцкі і Ліза прайшліся па пакоі, спыніліся перад адчыненымі дзвярыма саду, зірнулі ў цёмную даль, потым адно на аднаго — і ўсміхнуліся; так, здаецца, узяліся-б яны за рукі, нагаварыліся-б удосталь. Яны звярнуліся да Мар‘і Дзімітраўны і да Паншына, у якіх пікет зацягнуўся. Апошні „кароль“ скончыўся, нарэшце, гаспадыня ўстала, крэкчучы і вохкаючы, з абложанага падушкамі крэсла; Паншын узяў капялюш, пацалаваў у Мар‘і Дзімітраўны руку, заўважыў, што іншым шчасліўцам цяпер нішто не перашкаджае спаць альбо захапляцца ноччу, а яму давядзецца да раніцы праседзець над бязглуздымі паперамі, халодна развітаўся з Лізай (ён не чакаў, што ў адказ на яго прапазіцыю яна папросіць пачакаць, — і таму злаваўся на яе) — і вышаў. Лаўрэцкі адправіўся ўслед за ім. Каля варот яны развіталіся; Паншын абудзіў свайго фурмана, штурхнуўшы яго канцом палкі ў шыю, сеў на дрожкі і пакаціў. Лаўрэцкаму не хацелася ісці дадому: ён вышаў з горада ў поле. Ноч была ціхая і светлая, хаця месяца не было; Лаўрэцкі доўга брадзіў па роснай траве; вузкая сцежка папалася яму; ён пайшоў па ёй. Яна прывяла яго да даўгога плота, да каліткі; ён пасарабаваў, сам не ведаючы навошта, штурхнуць яе: яна слаба рыпнула і адчынілася, нібы чакала датыкання яго рукі. Лаўрэцкі апынуўся ў садзе, зрабіў некалькі крокаў па ліпавай прысадзе і раптам застанавіўся ў здзіўленні: ён пазнаў сад Каліціных.

Ён зараз-жа ўвайшоў у чорную пляму ценю, пагля-