Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/307

Гэта старонка не была вычытаная

пачаў гутарку з Антонам; у старога, як знарок усё невясёлыя думкі ў галаве былі. Ён расказаў Лаўрэцкаму, як Глафіра Петроўна перад смерцю сама сябе за руку ўкусіла, — і, памаўчаўшы, сказаў, уздыхнуўшы: „Кожны чалавек, паночку, сам сабе на з‘ядзенне аддадзены“. Ужо было позна, калі Лаўрэцкі пусціўся ў зваротную дарогу. Учарайшыя гукі ахапілі яго, вобраз Лізы ўзняўся ў яго душы ва ўсёй сваёй ціхай яснасці; ён расчуліўся пры думцы, што яна яго кахае — і пад‘ехаў да свайго гарадскога доміка, заспакоены і шчаслівы.

Першае, што здзівіла яго пры ўваходзе ў прыхожую, быў пах пачулі, вельмі яму агідны; тут-жа стаялі нейкія высокія куфры і баулы. Твар выскачыўшага да яго насустрач камердынера здаўся яму дзіўным. Яшчэ не разабраўшыся ў сваіх уражаннях, пераступіў ён парог гасцінай… Яму насустрач з канапы паднялася дама ў чорным шоўкавым адзенні з валанамі і, паднёсшы батыставую хустку да бледнага твара, пераступіла некалькі крокаў, схіліла старанна-расчасаную галаву — і ўпала да яго ног… Тут толькі ён пазнаў яе: гэта дама была яго жонка.

У яго заняло дыханне… Ён прыхіліўся да сцяны.

— Тэадор, не праганяйце мяне! — сказала яна па-французску, і голас яе, як нажом, разануў яго па сэрцу.

Ён глядзеў на яе незразумела, і аднак, зараз-жа мімаволі заўважыў, што яна і пабялела і ацякла.

— Тэадор! — не пераставала яна, зрэдку ўскідваючы вачыма і асцярожна ламаючы свае надзіва прыгожыя пальцы з ружовымі, глянсаванымі пазногцямі: — Тэадор, я перад вамі вінавата, глыбока вінавата, — скажу больш, я злачынніца; але выслухайце мяне; раскаянне мяне мучае; я зрабілася