Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/308

Гэта старонка не была вычытаная

сама сабе нязноснай, я не магла больш выносіць маё становішча; колькі разоў я думала звярнуцца да вас, але я баялася вашага гневу; я наважылася парваць усякую сувязь з мінулым… puis, j‘ai été si malade[1] — я была такая хворая, — дадала яна і правяла рукой па лобе і па шчацэ, — я выкарыстала распаўсюджаную чутку пра маю смерць, я пакінула ўсё; не застанаўліваючыся, дзень і ноч спяшалася я сюды; я доўга не адважвалася з‘явіцца перад вамі, маім суддзёй — paraître devant vous, mon juge; але я наважылася, нарэшце, успомніўшы вашу заўсёдашнюю дабрату, ехаць да вас; я даведалася пра ваш адрас у Маскве. Паверце, — не пераставала яна, — паціху паднімаючыся з падлогі і садзячыся на самы ўскрай крэсла: — я часта думала пра смерць, і я-б знайшла ў сабе даволі мужаства, каб пазбавіць сябе жыцця — ах, жыццё цяпер для мяне нязносны цяжар! — але думка пра маю дачку, пра маю Адачку, мяне застанаўлівала; яна тут, яна спіць у суседнім пакоі, беднае дзіцятка! Яна змарылася — вы яе ўбачыце: яна, аднак, перад вамі не вінавата, а я так няшчасліва, так няшчасліва! — усклікнула пані Лаўрэцкая і залілася слязмі.

Лаўрэцкі, нарэшце, апамятаўся; ён аддзяліўся ад сцяны і павараціўся да дзвярэй.

— Вы адыходзіце? — з адчаем прагаварыла яго жонка: — о, гэта жорстка! Не сказаўшы мне ні аднаго слова, ні аднаго нават дакору… Гэта пагарда мяне дабівае, гэта жахліва!

Лаўрэцкі застанавіўся.

— Што вы хочаце пачуць ад мяне? — прамовіў ён бязгучным голасам.

— Нічога, нічога, — жвава падхапіла яна, — я ве-

  1. Да таго-ж я была такая хворая (фр.).