Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/309

Гэта старонка не была вычытаная

даю, я не маю права нічога патрабаваць; я не звар‘яцелая, паверце; я не спадзяюся, я не смею спадзявацца на ваша дараванне; я толькі асмельваюся прасіць вас, каб вы загадалі мне, што мне рабіць, дзе мне жыць? Я, як раба, выканаю ваш загад, які-б ён ні быў.

— Мне няма чаго вам загадваць, — адказаў тым-жа голасам Лаўрэцкі: — вы ведаеце — між намі ўсё скончана… і цяпер больш, чым калі-небудзь. Вы можаце жыць, дзе вам падабаецца; і калі вам мала вашай пенсіі…

— Ах, не кажыце такіх жахлівых слоў, — перапыніла яго Варвара Паўлаўна: — злітуйцеся нада мной, хаця… хаця для гэтага анёла…

І, сказаўшы гэтыя словы, Варвара Паўлаўна імкліва выбегла ў другі пакой і зараз-жа звярнулася з маленькай, вельмі пекна адзетай дзяўчынкай на руках. Буйныя, русыя кудзёркі падалі ёй на прыгожанькі румяны тварык, на вялікія, чорныя, заспаныя вочы; яна і ўсміхалася і жмурылася ад агню, і ўпіналася пульхнай ручонкай у шыю мацеры.

— Ada, vois, c‘est ton pére[1], — прагаварыла Варвара Паўлаўна, адводзячы ад яе вачэй кудзёркі і моцна цалуючы яе: prie le avec moi[2].

— C‘est ça, papa[3], — залапатала дзяўчынка, шапялявячы.

— Oui, mon enfant, n‘est се pas, que tu l‘aimes[4]?

Але тут зрабілася неўмагату Лаўрэцкаму.

— У якой гэта меладраме ёсць якраз такая сцэна? — прамармытаў ён і вышаў вон.

  1. Ада, глядзі, гэта твой бацька (фр.).
  2. Прасі яго са мною (фр.).
  3. Гэта татусь (фр.).
  4. Але, маё дзіця. Ты-ж яго любіш? (фр.).