Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/313

Гэта старонка не была вычытаная

можам бачыцца; можа быць — заўтра ўвечары. Бывайце“. Лаўрэцкі суха і безуважна падзякваў Лема і пайшоў да сябе дадому.

Ён застаў жонку за снеданнем; Ада, уся ў буклях, у беленькай сукеначцы, з блакітнымі істужачкамі, ела баранюю катлетку. Варвара Паўлаўна зараз-жа ўстала, як толькі Лаўрэцкі ўвайшоў у пакой і з пакорлівасцю на твары падышла да яго. Ён папрасіў яе паследваць за ім у габінет, зачыніў за сабою дзверы і пачаў хадзіць узад і ўперад; яна села, скромна паклала адну руку на другую і ўзялася сачыць за ім сваімі, усё яшчэ прыгожымі, хаця злёгку падмаляванымі, вачыма.

Лаўрэцкі доўга не мог загаварыць: ён адчуваў, што не ўладаў сабою; ён бачыў ясна, што Варвара Паўлаўна зусім яго не баялася, а рабіла выгляд, што вось зараз страціць прытомнасць.

— Паслухайце, васпані, — пачаў ён, нарэшце, цяжка дыхаючы і часам сціскваючы зубы: — нам няма чаго прыкідвацца адно перад адным; я вашаму пакаянню не веру: ды калі-б яно і было шчырае, сыйсціся зноў з вамі, жыць з вамі — мне немагчыма.

Варвара Паўлаўна сціснула губы і прыжмурылася. „Гэта агіднасць, — падумала яна: — скончана: я для яго нават не жанчына“.

— Немагчыма, — паўтарыў Лаўрэцкі і зашпіліўся даверху. — Я не ведаю, навошта вам патрэбна было прыехаць сюды: мабыць, у вас грошай больш не было.

— О, гора! вы абражаеце мяне, — прашаптала Варвара Паўлаўна.

— Як-бы там ні было — вы, усё-такі, на жаль, мая жонка. — Не магу-ж я вас прагнаць… і вось што я вам прапаную. Вы можаце сёння ж, калі жадаеце, адправіцца ў Лаўрыкі; жывіце там; там,