Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/327

Гэта старонка не была вычытаная

Мар‘я Дзімітраўна, звяртаючыся да Варвары Паўлаўны і закочваючы вочы. — У мяне самой такія бываюць мігрэні…

— Скажыце! — заўважыла Варвара Паўлаўна.

Ліза ўвайшла ў цёткін пакой і ў бяссіллі апусцілася на крэсла. Марфа Цімафееўна доўга, моўчкі глядзела на яе, ціхенька стала перад ёю на калені — і пачала, усё таксама моўчкі, цалаваць папераменна яе рукі. Ліза падалася ўперад, пачырванела, — і заплакала, але не падняла Марфы Цімафееўны, не адняла сваіх рук: яна адчувала, што не мела права адняць іх, не мела права перашкаджаць бабулі выказаць сваё пакаянне, спачуванне, перапрасіць яе за ўчарайшае; і Марфа Цімафееўна не магла нацалавацца гэтых бедных, бледных, бяссільных рук — і бязмоўныя слёзы ліліся з яе вачэй і з вачэй Лізы; а кот Матрос мурлыкаў у шырокіх крэслах каля клубка з панчохай, даўгаваты агоньчык лампадкі ледзь-ледзь кратаўся і шавяліўся перад абразом, — і ў суседнім пакойчыку, за дзвярыма, стаяла Настасся Карпаўна і таксама цішком выцірала сабе вочы скручанай у клубочак клетчастай насавой хусткай.

ХL

А тым часам унізе, у гасцінай, ішоў прэферанс. Мар‘я Дзімітраўна выігрывала і была ў гуморы. Чалавек увайшоў і паведаміў аб прыездзе Паншына.

Мар‘я Дзімітраўна ўпусціла карты і завазілася ў крэсле; Варвара Паўлаўна паглядзела на яе злёгку іранічна, потым звярнула ўзрок на дзверы. З‘явіўся Паншын, у чорным фраку, у высокіх англійскіх каўнерыках, зашпілены даверху. „Мне было цяжка павінавацца; але вы бачыце, я пры-