Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/328

Гэта старонка не была вычытаная

ехаў“: вось што выяўляў яго без усмешкі, толькі што выгалены твар.

— Змілуйцеся, Вольдэмар, — усклікнула Мар‘я Дзімітраўна, — раней вы без дакладу ўваходзілі!

Паншын адказаў Мар‘і Дзімітраўне адным толькі зіркам, ветліва пакланіўся ёй, але да ручкі не падышоў. Яна рэкамендавала яго Варвары Паўлаўне; ён адступіў на крок, пакланіўся ёй таксама ветліва, але з адценнем ласкавасці і пашаны, і падсеў да картачнага стала. Прэферанс неўзабаве скончыўся. Паншын даведаўся аб Лізавеце Міхайлаўне, дазнаўся, што яна не зусім здарова, выказаў спачуванне; потым ён загаварыў з Варварай Паўлаўнай, дыпламатычна ўзважваючы і адбіваючы кожнае слова, з пашанай выслухоўваючы яе адказы да канца. Але важнасць яго дыпламатычнага тону не дзейнічала на Варвару Паўлаўну, не надавалася ёй. Наадварот: яна з вясёлай уважлівасцю глядзела яму ў твар, гаварыла развязна, і тонкія яе ноздры злёгку дрыжэлі, як ад стрыманага смеху. Мар‘я Дзімітраўна пачала выхваляць яе талент; Паншын ветліва, наколькі дазвалялі яму каўнерыкі, нахіліў галаву, абвясціў, што „ён быў у гэтым загадзя ўпэўнены“ — і завёў размову ледзь не пра самага Метэрніхе. Варвара Паўлаўна прыжмурыла свае бархатныя вочы і, сказаўшы ўпоўголаса: „Але-ж вы таксама артыст, un confrère[1], — дадала яна яшчэ цішэй: „venez[2]!“ — і кіўнула галавой у бок фартэп‘яна. Гэта адно кінутае слова: venez! — у адзін міг, як пад чарамі, змяніла ўвесь выгляд Паншына. Заклапочаная самавітасць яго знікла; ён усміхнуўся, ажывіўся, расшпіліў фрак і, паўтараючы: „Які я артыст, на жаль! вось вы,

  1. Сабрат (фр.).
  2. Ідзіце (фр.).