Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/329

Гэта старонка не была вычытаная

я чуў, артыстка сапраўдная“ — накіраваўся ўслед за Варварай Паўлаўнай да фартэп‘яна.

— Прымусьце яго праспяваць раманс — як месяц плыве, — усклікнула Мар‘я Дзімітраўна.

— Вы спяваеце? — праказала Варвара Паўлаўна, асвяціўшы яго светлым і хуткім узрокам. — Сядайце.

Паншын пачаў адмаўляцца.

— Сядайце, — паўтарыла яна, настойліва пастукаўшы ў спінку крэсла.

Ён сеў, кашлянуў, адцягнуў каўнерыкі і праспяваў свой раманс.

— Charmant[1], — прагаварыла Варвара Паўлаўна: — вы хораша спяваеце, vous avez du style[2], — паўтарыце.

Яна абышла вакол фартэп‘яна і стала проста насупроць Паншына. Ён паўтарыў раманс, надаваючы меладраматычнае дрыжэнне свайму голасу. Варвара Паўлаўна зіркліва глядзела на яго, аблакаціўшыся на фартэп‘яна і трымаючы свае белыя рукі на ўзроўні сваіў губ. Паншын скончыў.

— Charmant, charmante idée[3], — сказала яна з спакойнай упэўненасцю знаўца. — Скажыце, вы напісалі што-небудзь для жаночага голаса, для mezzosoprano?

— Я амаль нічога не пішу, — адказаў Папшын: — я-ж гэта толькі так, між іншым… а хіба вы спяваеце?

— Спяваю.

— О! праспявайце нам што-небудзь, — прагаварыла Мар‘я Дзімітраўна.

Варвара Паўлаўна адвяла рукою валасы ад зачырванеўшых шчок і ўстрасянула галавой.

  1. Чароўна (фр.).
  2. У вас ёсць стыль (фр.).
  3. Чароўная, чароўная думка (фр.).