Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

— Mersi[1]... Аднак, мне совесна. Вы самі яго аб'езджваеце... гэта, кажуць, вельмі цяжка...

— Каб даставіць вам малейшую радасць, вы ведаеце, Наталья Алексееўна, я гатоў... Я... і не на такія драбніцы...

Валынцэў замяшаўся.

Наталья дружалюбна зірнула на яго і яшчэ раз сказала: мersi.

— Вы ведаеце, — зноў пачаў Сергей Паўлыч пасля доўгага маўчання: — што няма такой рэчы... Але навошта я гэта гавару! Вы-ж усё ведаеце.

У гэты момант у доме празвінеў звон.

— Ah! la cloche du diner! — занепакоілася m-lle Boncourt[2], "Quel dommage", падумала сама сабе старая францужанка, узыходзячы на балкон услед за Валынцэвым i Натальей: "quel dommage que ce charmant garçon ait si peu de ressources dans la conversation[3], што можна было б па-руску так перакласці: "ты, мой милый, мил, но плох немножко".

Барон на абед не прыехаў. Яго прачакалі з поўгадзіны. Гутарка за сталом не ладзілася. Сергей Паўлыч толькі пазіраў на Наталью, каля якой сядзеў і старанна наліваў ёй вады ў шклянку. Пандалеўскі дарэмна стараўся заняць суседку сваю, Александру Паўлаўну: ён увесь закіпаў салодкасцю, а яна ледзь не пазяхала.

Басістаў круціў каточкі з хлеба і ні пра што не думаў: нават Пігасаў маўчаў, і калі Дар'я Міхайлаўна заўважыла яму, што ён вельмі неласкавы сёння, хмура адказаў: калі-ж я бываю ласка-

  1. Дзякую (фр.).
  2. А, абедзенны званок... вернемся (фр.).
  3. Шкада, што гэты чароўны хлопчык такі няздатны да размоў (фр.).