Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/330

Гэта старонка не была вычытаная

— Нашы галасы, мабыць, падыходзяць адзін да аднаго, — праказала яна, звяртаючыся да Паншына: — праспяваем дуэт. Ці ведаеце вы: Son geloso, альбо „La сі darem, альбо Mira la bianca luna[1]?“

— Я спяваў некалі „Mira la bianca luna“, — адказаў Паншын: — ды даўно, забыўся.

— Нічога, мы падвучым упоўголаса. Пусціце мяне.

Варвара Паўлаўна села за фартэп‘яна. Паншын стаў побач з ёю. Яны спявалі ўпоўголаса дуэт, прычым Варвара Паўлаўна некалькі разоў яго папраўляла, потым заспявалі гучна, потым два разы паўтарылі: Mira la bianca lu… u… una. Голас у Варвары Паўлаўны страціў свежасць, але яна ўладала ім вельмі спрытна. Паншын спачатку быў нясмелы і злёгку фальшывіў, потым запаліўся, і калі спяваў не бездакорна, то кратаў плячыма, пакачваў усім тулавам і падымаў часам руку, як сапраўдны спявак. Варвара Паўлаўна сыграла дзве-тры Тальбергаўскія рэчы і какетліва „сказала“ французскую арыетку. Мар‘я Дзімітраўна ўжо не ведала, як выказаць сваё здавальненне: яна хацела некалькі разоў паслаць за Лізай; Гедэонаўскі таксама не знаходзіў слоў і толькі галавою качаў, — але раптам нёчакана пазяхнуў і ледзь паспеў прыкрыць рот рукой. Пазяханне гэта не захавалася ад Варвары Паўлаўны; яна раптам завярнулася спіной да фартэп‘яна, прамовіла: „assez de musique comme ça[2]; будзем гутарыць“, — і сашчапіла рукі. „Oui, assez de musique[3]“, — весела паўтарыў Паншын і завязаў з ёю гутарку — жвавую, лёгкую на французскай мове. „Зусім, як

  1. „Я рэўнівы“ „Дадзім ёй“ „Зірні на ясны месяц“ (іт.).
  2. Досыць музыкі (фр.).
  3. Да, досыць музыкі (фр.).