Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/331

Гэта старонка не была вычытаная

у лепшым парыжскім салоне“, — думала Мар‘я Дзімітраўна, слухаючы іх уніклівыя і крутлівыя размовы. Паншын адчуваў поўнае здавальненне; яго вочы свяціліся, ён усміхаўся; спачатку ён праводзіў рукою па твары, хмурыў бровы і адрывіста ўздыхаў, калі яму даводзілася сустракацца ўзрокамі з Мар‘яй Дзімітраўнай; але потым ён зусім забыўся пра яе і аддаўся ўвесь асалодзе поўсвецкай, поўартыстычнай балбатні. Варвара Паўлаўна паказала сябе вялікай філасофкай: на ўсё ў яе з‘яўляўся гатовы адказ; яна ні над чым не хісталася, не сумнявалася ні ў чым; прыкметна было, што яна шмат і часта гутарыла з разумнымі людзьмі розных разбораў. Усе яе думкі, пачуцці кружыліся вакол Парыжа. Паншын навёў гутарку на літаратуру: выявілася, што яна, таксама, як і ён, чытала адны французскія кніжкі: Жорж-Занд прыводзіла яе ў абурэнне, Бальзака яна паважала, хаця ён яе стамляў, у Сю і Скрыбе бачыла вялікіх знаўцаў сэрца, схілялася перад Дзюмам і Февалем; у душы яна перад усімі імі аддавала перавагу Поль де Коку, але, зразумела, нават імя яго не спамянула. Уласна кажучы, літаратура яе не вельмі цікавіла. Варвара Паўлаўна вельмі спрытна ўнікала ўсяго, што магло хоць здалёку нагадаць пра яе становішча; пра каханне ў яе размовах і спаміну не было; наадварот, яны хутчэй былі пранікнуты строгасцю да захаплення палам, расчарваннем, пакорлівасцю. Паншын спрачаўся з ёй; яна з ім не згаджалася… але — дзіўная рэч! — тым часам, калі з вуснаў яе выходзілі словы асуджвання, часта суровага, гук гэтых слоў ласкаў і галубіў, і вочы яе гаварылі… што менавіта гаварылі гэтыя чароўныя вочы, — цяжка было сказаць; але гэта былі не строгія, няясныя і салодкія размовы. Паншын стараўся зразумець іх захаваны