Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/335

Гэта старонка не была вычытаная

што ставіла, нібы незнарок, кончык сваёй ножкі на яго нагу, ён сароміўся, гаварыў ёй кампліменты; яна хіхікала і рабіла яму вочкі, кэлі свет ад вулічнага ліхтара западаў у карэту. Сыграны ёю самою вальс звінеў у яе ў галаве, хваляваў яе; дзе-б яна ні знаходзілася, варта ёй было толькі ўявіць сабе агні, бальную залу, шпаркае кружэнне пад гукі музыкі — і душа ў яе так і запальвалася, вочы дзіўна тускнелі, усмешка блукала на губах, штосьці грацыёзна-вакхічнае разліваліся па ўсім целе. Прыехаўшы дадому, Варвара Паўлаўна лёгка выскачыла з карэты — толькі львіцы ўмеюць так выскакваць — звярнулася да Гедэонаўскага і раптам зарагатала звонкім рогатам, проста яму ў нос.

„Ласкавая асоба, — думаў стацкі советнік, прабіраючыся да сябе на кватэру, дзе чакаў яго слуга з флаконам ападэльдока: — добра, што я станавіты чалавек… толькі — чаму ж яна смяялася?“.

Марфа Цімафееўна ўсю ноч праседзела каля Лізы.

XLI

Лаўрэцкі правёў паўтара дні ў Васільеўскім і амаль увесь час брадзіў па ваколіцы. Ён не мог заставацца доўга на адным месцы: туга яго грызла, ён адчуваў усе мучэнні безупынных, імклівых і бяссільных парыванняў. Успомніў ён пачуццё, ахапіўшае яго душу на другі дзень пасля прыезду ў вёску, успомніў свае тагачасныя намеры і моцна абурыўся на сябе. Што магло адарваць яго ад таго, што ён прызнаў сваім абавязкам, адзінай задачай сваёй будучыні? Жаданне шчасця — зноў- такі жаданне шчасця! „Відаць, Міхалевіч праўду сказаў, думаў ён. — Ты захацеў яшчэ раз адведаць шчасця ў жыцці, — гаварыў ён сам сабе: — ты забыўся, што і гэта раскоша, незаслужаная ласка,