Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/340

Гэта старонка не была вычытаная

Лаўрэцкі ўстаў і пакланіўся. Ліза застанавілася каля дзвярэй.

— Ліза, Лізачка, — клапатліва загаварыла Марфа Цімафееўна: — куды ты маю кніжку, кніжку куды паклала?

— Якую кніжку, цётачка?

— Ды кніжку, божа мой! Я цябе, аднак, не клікала… Ну, усё адно. Што вы там унізе робіце? Вось і Фёдар Іваныч прыехаў. — Што твая галава?

— Нічога.

— Ты ўсё кажаш: нічога. Што ў вас там унізе, — зноў музыка?

— Не — у карты гуляюць.

— Але-ж яна на ўсе рукі. Шурачка, я бачу, табе па садзе бегаць хочацца. Ідзі.

— Ды не, Марфа Цімафееўна…

— Не размаўляй, калі ласка, ідзі. Настасся Карпаўна ў сад пайшла адна: ты з ёю пабудзь. Уваж старую. — Шурачка вышла. — Ды дзе-ж гэта мой чапец? Куды-ж гэта ён дзеўся, сапраўды?

— Дазвольце, я пашукаю, — праказала Ліза.

— Сядзі, сядзі; у мяне самой ногі яшчэ не адваліліся. Мабыць, ён у мяне там, у спальні.

І, кінуўшы спадлобу ўзрок на Лаўрэцкага, Марфа Цімафееўна вышла. Яна пакінула была дзверы адчыненымі, але раптам звярнулася і зачыніла іх.

Ліза прыхілілася да спінкі крэсла і ціха занесла сабе рукі на твар. Лаўрэцкі застаўся, дзе быў.

— Вось як мы павінны былі ўбачыцца, — прагаварыў ён, нарэшце.

Ліза адняла рукі ад твара.

— Так, — сказала яна глуха: — мы хутка былі пакараны.

— Пакараны, — прагаварыў Лаўрэцкі. — За што-ж вы пакараны?

Ліза падняла на яго свае вочы. Ні гора, ні тры-