Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/341

Гэта старонка не была вычытаная

вогі яны не выяўлялі: яны здаваліся меней і тусклей. Твар яе быў бледны; злёгку адкрытыя губы таксама збляднелі.

Сэрца ў Лаўрэцкім здрыгнула ад жалю і кахання.

— Вы мне напісалі: усё скончана, — прашаптаў ён: — так, усё скончана — раней, як пачалося.

— На гэта ўсё трэба забыцца, — прагаварыла Ліза, — я рада, што вы прышлі, я хацела вам напісаць, але гэтак лепей. Толькі трэба хутчэй карыстацца гэтымі хвілінамі. Нам абаім застаецца выканаць наш абавязак. Вы, Фёдар Іваныч, павінны памірыцца з вашай жонкай.

— Ліза!

— Я вас прашу аб гэтым; гэтым адным можна загладзіць… усё, што было. Вы падумаеце — і не адмовіце мне.

— Ліза, на ўсё святое, — вы патрабуеце немагчымага. Я гатоў зрабіць усё, што вы загадаеце; але цяпер памірыцца з ёю!.. Я згодзен на ўсё, я ўсё забыў; але не магу-ж я прымусіць сваё сэрца… Змілуйцеся, гэта жахліва!

— Я і не патрабую ад вас… таго, што вы кажаце; не жывіце з ёй, калі вы не можаце; але памірыцеся, — адказала Ліза і зноў занесла руку на вочы. — Успомніце вашу дачушку; зрабіце гэта для мяне.

— Добра, — праказаў скрозь зубы Лаўрэцкі: — гэта я зраблю, дапусцім; гэтым я выканаю свой абавязак. Ну, а вы — у чым-жа ваш абавязак?

— Пра гэта я ведаю.

Лаўрэцкі раптам устрапянуўся.

— Ужо ці не збіраецеся вы выйсці за Паншына? — спытаў ён.

Ліза ледзь прыкметна ўсміхнулася.

— О, не! — прамовіла яна.