Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/344

Гэта старонка не была вычытаная

— Мар‘я Дзімітраўна загадалі прасіць вас зайсці да іх, — паведаміў ён Лаўрэцкага.

— Скажы, браце, што я не магу цяпер… пачаў-быў Фёдар Іваныч.

— Загадалі вельмі прасіць, — прадоўжваў лёкай: — загадалі сказаць, што яны адны.

— А хіба госці ад‘ехалі? — спытаў Лаўрэцкі.

— Ад‘ехалі-с, — адказаў лёкай і ўхмыльнуўся.

— Лаўрэцкі паціснуў плячыма і адправіўся ўслед за ім.

ХLIII

Мар‘я Дзімітраўна сядзела адна ў сябе ў габінеце, на вольтэраўскім крэсле, і нюхала адэкалон; шклянка вады з флёр-д‘оранжам стаяла каля яе на століку. Яна хвалявалася і нібы баялася.

Лаўрэцкі ўвайшоў.

— Вы жадалі мяне бачыць, — сказаў ён, халодна кланяючыся.

— Так, — адказала Мар‘я Дзімітраўна і адпіла крыху вады. — Я даведалася, што вы прайшлі проста да цётачкі; я загадала вас прасіць да сябе: мне трэба пагаварыць з вамі. Сядайце, калі ласка. — Мар‘я Дзімітраўна перавяла дыханне. — Вы ведаеце, гаварыла яна далей: — ваша жонка прыехала.

— Гэта мне вядома, — праказаў Лаўрэцкі.

— Ну, так, толькі я хацела сказаць: яна да мяне прыехала, і я прыняла яе; вось пра што я хачу цяпер пагаварыць з вамі, Фёдар Іваныч. Я, слава богу, заслужыла, магу сказаць, пашану ўсіх, і нічога непрыстойнага ні за што на свеце не зраблю. Хоць я і прадбачыла, што гэта будзе вам непрыемна, аднак, я не адважылася адмовіць ёй, Фёдар Іваныч; яна мне сваячка — па вас: увайдзіце