Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/346

Гэта старонка не была вычытаная

талент у яе такі надзвычайны! — Змілуйцеся, Фёдар Іваныч, яна зусім зняважаная, запытайцеся хоць у Сергея Петровіча, забітая жанчына tout-à-fait[1], што вы гэта?

Лаўрэцкі толькі плячыма паціснуў.

— А потым, што гэта ў вас за анёлачак, гэта Адачка, што за пекната! Якая яна слаўная; якая разумнёнькая; па-французску як размаўляе; і па-руску разумее — мяне цётачкай назвала. І ведаеце, гэтак, каб дзічыцца, як амаль усе дзеці ў яе гады дзічацца, — зусім гэтага няма. На вас так падобна, Фёдар Іваныч, проста страх. Вочы, бровы… Ну, — вы, як ёсць — вы. Я маленькіх такіх дзяцей не дужа люблю, прызнацца; але ў вашу дачушку проста закахалася.

— Мар‘я Дзімітраўна, — прамовіў раптам Лаўрэцкі: — дазвольце ў вас запытацца, для чаго вы гэта ўзё мне гаварыць жадаеце?

— Для чаго? — Мар‘я Дзімітраўна зноў панюхала адэкалон і адпіла вады. — А для таго, Фёдар Іваныч, я гэта кажу, што… я-ж вам родная, я вельмі вам спачуваю… я ведаю, сэрца ў вас найдабрэйшае. Паслухайце, mon cousin[2], — я ўсё-такі жанчына дасведчаная і не буду гаварыць на вецер: даруйце, даруйце вашай жонцы. — Вочы Мар‘і Дзімітраўны раптам напоўніліся слязмі. — Падумайце: маладосць, неспрактыкаванасць… ну, можа быць, дрэнны прыклад; не было такой мацеры, якая-б наставіла яе на шлях. Даруйце ёй, Фёдар Іваныч, яна даволі была пакарана.

Слёзы закапалі па шчаках Мар‘і Дзімітраўны; яна не выцірала іх, яна любіла плакаць. Лаўрэцкі

  1. Зусім (фр.).
  2. Кузен (фр.).