Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/349

Гэта старонка не была вычытаная

вас, што… што мінулага не было, што зрубленае дрэва зноў зацвіце. Але я бачу: трэба пакарыцца. Вы гэта слова не так зразумееце… гэта ўсё роўна. Паўтараю, я буду жыць з вамі… альбо не, я гэтага абяцаць не магу… Я сыйдуся з вамі, буду вас зноў лічыць маёй жонкай…

— Дайце-ж ёй, хаця-б, на тым руку, — прамовіла Мар‘я Дзімітраўна, у якой даўно высахлі слёзы.

— Я да гэтага часу не ашукваў Варвару Паўлаўну, — адказаў Лаўрэцкі: — яна мне паверыць і так. Я адвязу яе ў Лаўрыкі; — і памятайце, Варвара Паўлаўна: умова наша будзе лічыцца парушанай, як толькі вы выедзеце адтуль. А цяпер дазвольце мне аддаліцца.

Ён пакланіўся абаім дамам і спешна вышаў вон.

— Вы не бярэце яе з сабою, — крыкнула яму услед Мар‘я Дзімітраўна…

— Пакіньце яго, — шапнула ёй Варвара Паўлаўна і зараз-жа абняла яе, пачала яе дзякаваць, цалаваць у яе рукі, называць яе сваёй збавіцелькай.

Мар‘я Дзімітраўна спагадліва прымала яе ласкі; але ў душы яна не была задаволена ні Лаўрэцкім ні Варварай Паўлаўнай, ні ўсёй падрыхтаванай ёю сцэнай. Жаласлівага вышла мала; Варвара Паўлаўна, на яе погляд, павінна была кінуцца ў ногі мужу.

— Як гэта вы мяне не зразумелі? — размаўляла яна: — я-ж вам сказала: прыпадзіце.

— Гэтак лепей, любая цётачка; не турбуйцеся — усё добра, — паўтарала Варвара Паўлаўна.

— Ну, ды але-ж і ён — халодны, як лёд, — заўважыла Мар‘я Дзімітраўна: — Дапусцім вы не плакалі, але-ж я перад ім разлівалася. У Лаўрыках зачыніць вас хоча. Што-ж, — і да мяне вам нельга будзе ездзіць? Усе мужчыны не маюць сэрца, — сказала яна ў заключэнне і значна пакачала галавой.