Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/350

Гэта старонка не была вычытаная

— Але жанчыны ўмеюць цаніць дабрату і велікадушнасць, — прамовіла Варвара Паўлаўна і, ціхенька апусціўшыся на калені перад Мар‘яй Дзімітраўнай, абняла яе поўны стан рукамі і прыгарнулася да яе тварам. Твар гэты цішком усміхаўся, а ў Мар‘і Дзімітраўны зноў закапалі слёзы.

А Лаўрэцкі адправіўся да сябе, зачыніўся ў пакойчыку свайго камердынера, кінуўся на канапу і праляжаў так да раніцы.

ХLIV

Наступным днём была нядзеля. Царкоўны звон да ранняй абедні не абудзіў Лаўрэцкага — ён не звадзіў вачэй усю ноч — але нагадаў яму іншую нядзелю, калі ён, па жаданню Лізы, хадзіў у царкву. Ён спешна ўстаў; нейкі таемны голас гаварыў яму, што ён і сёння ўбачыць яе там-жа. Ён без шуму вышаў з дома, загадаў сказаць Варвары Паўлаўне, якая яшчэ спала, што ён звернецца на абед, і хуткімі крокамі накіраваўся туды, куды заклікаў яго аднастайна-смутлівы звон. Ёй прышоў рана: амаль нікога яшчэ не было ў царкве; дзячок на клірасе чытаў часы; з рэдкімі перапынкамі кашлю, голас яго мерна гудзеў і спадаючы, і надымаючыся. Лаўрэцкі змясціўся недалёка ад уваходу. Багамольцы прыходзілі па аднаму, застанаўліваліся, хрысціліся, кланяліся на ўсе бакі; крокі іх звінелі ў пустэчы і цішыні, выразна адгукаючыся пад зводамі. Старэнькая бабулька ў зношаным капоце з капюшонам стаяла на каленях побач з Лаўрэцкім і старанна малілася; яе бяззубы, жоўты, зморшчаны твар выяўляў напружанае расчуленне; чырвоныя вочы неадхільна глядзелі ўгару, на вобразы іканастаса, яна бесперастанку вымала каслявую руку з ка-