Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/353

Гэта старонка не была вычытаная

я не скажу. Усё памерла, і мы памерлі (Alles ist todt und wir sind todt). Вам-жа направа ісці?

— Направа.

— A мне налева. Бывайце.

∗     ∗

Наступнай раніцай Фёдар Іваныч з жонкай адправіўся ў Лаўрыкі. Яна ехала ўперадзе, у карэце, з Адай і з Жустынай; ён адзаду — у тарантасе. Прыгожанькая дзяўчынка за ўвесь час дарогі не адыходзіла ад акна карэты; яна здзіўлялася ўсяму: мужыкам, бабам, хатам, студням, дугам, званочкам і мноству грачоў; Жустына падзяляла яе здзіўленне; Варвара Паўлаўна смяялася іх заўвагам і воклікам. Яна была ў гуморы; перад ад‘ездам з горада О… яна мела гутарку з сваім мужам.

— Я разумею ваша становішча, — сказала яна яму: — і ён, па выгляду яе разумных вачэй, мог заключыць. што яна разумела яго становішча цалкам, — але вы аддадзіце мне хоць тую справядлівасць, што са мною лёгка жывецца; я не буду вам навязвацца, абмяжоўваць вас; я хацела забяспечыць будучыню Ады; больш мне нічога не трэба.

— Так, вы дасягнулі ўсяго, чаго хацелі, — прамовіў Фёдар Іваныч.

— Я пра адно толькі мару цяпер: закапацца назаўсёды ў глушы; я буду вечна памятаць пра вашу дабрату…

— Фі! даволі, — перапыніў ён яе.

— І здолею паважаць вашу незалежнасць і ваш спакой, — скончыла яна сваю падрыхтаваную фразу.

Лаўрэцкі ёй нізка пакланіўся. Варвара Паўлаўна зразумела, што муж у душы дзякаваў яе.

На другі дзень увечары прыбылі яны ў Лаў-