Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/359

Гэта старонка не была вычытаная

Ён вельмі задаволен сваім лёсам, і выхаванцы яго „абажаюць“, хоць і перадражніваюць. Паншын вельмі пасунуўся ў чынах і ладзіцца ўжо ў дырэктары; ходзіць крыху сагнуўшыся; мабыць, Владзімірскі хрэст падараваны яму на шыю адцягвае яго ўперад. Чыноўнік у ім узяў цалкам перавагу над артыстам; яго ўсё яшчэ малажавы твар пажоўкнуў, валасы парадзелі, і ён ужо не спявае, не малюе, але потай займаецца літаратурай: напісаў камедыйку, накшталт „прыказак“, — і з той прычыны, што цяпер усе пішучыя абавязкова „выводзяць“ каго-небудзь альбо што-небудзь, то і ён вывёў у ёй какетку і чытае яе цішком двум-тром прыхільным да яго дамам. У шлюб ён, аднак, не ўступіў, хаця шмат было на гэта ўдзячных выпадкаў: у гэтым вінавата Варвара Паўлаўна. Што датычыць яе, то яна па-старому ўвесь час жыве ў Парыжы: Фёдар Іваныч даў ёй на сябе вексель і адкупіўся ад яе, ад магчымасці паўторнага нечаканага прыезду. Яна пастэрэла і патаўсцела, але ўсё яшчэ мілая і пекная. У кожнага чалавека ёсць свой ідэал; Варвара Паўлаўна знайшла свой — у драматычных творах Дзюма-сына. Яна старанна наведвае тэатр, дзе выводзяцца на сцэну сухотныя і жаласлівыя камеліі; быць м-м Дош здаецца ёй вышынёй чалавечага шчасця: яна аднойчы абвясціла, што не жадае для сваёй дачкі лепшай долі. Трэба спадзявацца, што лёс пазбавіць mademoiselle Ada ад падобнага шчасця: з ружовага, пульхнага дзіцяці яна зрабілася слабагрудай, бледненькай дзяўчынкай; нервы яе ўжо расстроены. Колькасць прыхільнікаў Варвары Паўлаўны зменшылася, але яны не звяліся; некаторых яна, мабыць, захавае да канца свайго жыцця. Самы зацяты з іх за апошні час быў нехта Закурдала-Скубырнікаў, з ад-