Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/362

Гэта старонка не была вычытаная

чыўшы незнаёмага; але светлыя вочы, накіраваныя на яго, глядзелі так-жа ласкава, свежыя абліччы не перасталі смяяцца. — Сын Мар‘і Дзімітраўны падышоў да госця і ветліва запытаў яго, што яму трэба?

— Я — Лаўрэцкі, — прамовіў госць.

Дружны воклік пачуўся яму ў адказ — і не таму, каб уся гэта моладзь вельмі ўзрадвалася прыезду далёкага, амаль забытага сваяка, а проста таму, што яна гатова была шумець і радавацца пры ўсякім зручным выпадку. Лаўрэцкага зараз-жа акружылі; Леначка, як старая знаёмая, першая назвала сябе, запэўніла яго што яшчэ крышку — і яна абавязкова яго пазнала-б, і пазнаёміла яго з усімі астатнімі, называючы кожнага, нават жаніха свайго, ласкальнымі імёнамі. Увесь натоўп рушыў праз сталовую ў гасціную. Шпалеры ў абоіх пакоях былі іншыя, але мэбля захавалася; Лаўрэцкі пазнаў фартэп‘яна; нават пяльцы каля акна стаялі тыя-ж самыя, у тым жа становішчы — і амаль не з тым-жа няскончаным шыццём, як восем год таму назад. Яго пасадзілі на пакойнае крэсла; усе чынна змясціліся вакол яго. Запытанні, воклікі, расказы пасыпаліся градам.

— А даўно мы вас не бачылі, — наіўна заўважыла Леначка: — і Варвару Паўлаўну таксама не бачылі.

— А то-ж — спешна падхапіў яе брат. — Я цябе ў Пецербург вывез, а Фёдар Іваныч усё жыў у вёсцы.

— Але-ж з той пары і мама памерла.

— І Марфа Цімафееўна; — праказала Шурачка.

— І Настасся Карпаўна, — адказала Леначка: — і мос‘ё Лем…

— Як? і Лем памёр? — спытаў Лаўрэцкі.

— Так, — адказаў малады Каліцін: — ён выехаў