Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/366

Гэта старонка не была вычытаная

вясёлыя воклікі ўжо замяніўшага яго маладога пакалення, — азірнуўся на сваё жыццё. Сумна зрабілася яму на сэрцы, але не цяжка і не тужліва; шкадаваць яму было пра што, сароміцца — не было чаго. „Гуляйце, весяліцеся, расціце, маладыя сілы, — думаў ён, і не было жалю ў яго думках: — жыццё ў вас наперадзе, і вам лягчэй будзе жыць, вам не давядзецца, як нам, шукаць свайго шляху, змагацца, падаць і ўставаць сярод змроку; мн клапаціліся пра тое, як-бы ўцалець — і колькі з нас не ўцалела! — а вам трэба справу рабіць, работаць, — і благаславенне нашага брата старога будзе з вамі. А мне, пасля сёнешняга дня, пасля гэтых перажыванняў, застаецца аддаць вам апошні паклон — і хаця з сумам, але без зайздрасці без усялякіх цёмных пачуццяў сказаць, у прадбачанні канца, у прадбачанні чакаючага бога: „Вітаю цябе адзінокая старасць! Дагарай, бескарыснае жыццё!“

Лаўрэцкі ціха ўстаў і ціха аддаліўся; яго ніхто не заўважыў, ніхто не затрымліваў; вясёлыя воклікі мацней за ранейшыя раздаваліся ў садзе за зялёнай суцэльнай сцяной высокіх ліп. Ён сеў у тарантас і загадаў кучару ехаць дадому і не гнаць коней.

∗     ∗

І „канец?“, — запытае, можа быць, нездаволевы чытач. „А што-ж было потым з Лаўрэцкім? З Лізай?“ Але што сказаць пра людзей, яшчэ жывых, але ўжо сышоўшых з зямнога шляху, навошта звяртацца да іх? Кажуць, Лаўрэцкі наведаў той далёкі манастыр, дзе захавалася Ліза — і ўбачыў яе. Пераходзячы з кліраса на клірас, яна прайшла блізка міма яго; прайшла роўнай, спешна-пакорлівай хадою манашкі — і не зірнула на яго, толькі вейкі зварочаных да яго вачэй ледзь-ледзь здрыг-