Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

— Не магу супярэчыць вам, не ведаючы артыкула... Але, смею запытаць, твор вашага прыяцеля, барона Муфеля, напэўна, больш трымаецца агульных разважанняў, як фактаў?

— У ім ёсць і факты і разважанні, аснаваныя на фактах.

— Так-с, так-с. Магу паведаміць вас, што, на маю думку... а я магу-такі, пры выпадку, сваё слова сказаць: я тры гады ў Дэрпце выжыў... усе гэтыя так званыя агульныя разважанні, гіпотэзы, там, сістэмы... выбачайце мяне, я правінцыял, праўду-матку рэжу проста... нікуды не варты. Гэта адны вымудры — гэтым толькі людзей марочаць. Перадавайце, панове, факты, і будзе з вас.

— Дзіўная рэч! — адказаў Рудзін. — Ну, а сэнс фактаў перадаваць належыць?

— Агульныя разважанні! — не сунімаўся Пігасаў; — смерць мая гэтыя агульныя разважанні, агляданні, заключэнні! Усё гэта аснавана на так званых перакананнях; кожны размаўляе пра свае перакананні, і яшчэ пашаны да іх патрабуе, носіцца з ім... Эх!

І Пігасаў патрос кулаком у паветры... Пандалеўскі засмяяўся.

— Вельмі добра! — праказаў Рудзін: — значыць, павашаму, перакананняў няма?

— Няма і не існуе.

— Гэта ваша перакананне?

— Так.

— Як-жа вы гаворыце, што іх няма? Вось вам ужо адно на першы выпадак.

Усе ў пакоі ўсміхнуліся і пераглянуліся.

— Дазвольце, дазвольце, аднак, — пачаў было Пігасаў...

Але Дар'я Міхайлаўна запляскала ў далоні, закрычала: — брава, брава! Разбіты Пігасаў, раз-