Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

дзін: — на жаль, вельмі мала арыгінальнага. Гэта ўсё даўно вядома і тысячу разоў пра гэта гаварылі. Справа не ў тым...

— А ў чым-жа? — спытаўся не без нахабнасці Пігасаў.

У спрэчках ён спачатку смяяўся з праціўніка, потым рабіўся грубым, а нарэшце злаваўся і змаўкаў.

— Вось у чым, — гаварыў далей Рудзін: — я, прызнаюся, не магу не адчуваць самага шчырага жалю, калі разумныя людзі пры мне нападаюць...

— На сістэмы? — перапыніў Пігасаў.

— Так, хоць сабе і на сістэмы. Чаму вас так палохае гэтае слова? Кожная сістэма аснавана на веданні асноўных законаў, пачаткаў жыцця...

— Ды іх пазнаць, адкрыць іх нельга... Злітуйцеся!

— Дазвольце. Вядома не кожнаму яны даступны, і чалавеку ўласціва памыляцца. Аднак, вы, напэўна, згодзіцеся са мною, што, напрыклад, Нютон адКрыў хаця некаторыя з гэтых асноўных законаў. Ен быў геній, дапусцім; але адкрыцці геніяў тым і вялікі, што робяцца дастаяннем усіх. Імкненне да адшукання агульных пачаткаў у прыватных з'явах ёсць адна з карэнных уласцівасцей чалавечага розуму, і ўся наша асвечанасць...

— Вось вы куды-с! — перапыніў расцягнутым голасам Пігасаў. — Я практычны чалавек і ва ўсе гэтыя метафізічныя тонкасці не даюся і не хачу ўдавацца.

— Вельмі добра! На гэта ваша воля. Але заўважце, што самае вашае жаданне быць выключна практычным чалавекам ёсць ужо своеасаблівая сістэма, тэорыя...

— Асвечанасць! кажаце вы, — падхапіў Пігасаў: — вось яшчэ чым здзівіць задумалі! Дужа патрэбна