Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

без самалюбасці мізэрны, што самалюбасць — рычаг Архімеда, якім зямлю з месца можна зрушыць, але што тым часам толькі той заслугоўвае назву чалавека, хто умее уладаць сваей самалюбасцю, як верхавы канëм, хто сваю асобу ахвяруе дзеля агульнага шчасця...

— Эгаізм, — так заключыў ён: — самагубства. Эгаістычны чалавек засыхае як адзінокае, бясплоднае дрэва; але самалюбасць, як дзейнае імкненне да палепшання, ёсць крыніца ўсяго вялікага... Так! чалавеку трэба зламаць упарты эгаізм сваёй асобы, каб даць ёй права сябе выказваць!

— Ці не можаце вы пазычыць мне аловачка? — звярнуўся Пігасаў да Басістава.

Басістаў не адразу зразумеў, чаго ў яго пытаўся Пігасаў.

— Навошта вам аловак? — праказаў ён нарэшце.

— Хачу запісаць вось гэтую апошнюю фразу п. Рудзіна. Не запісаўшы, забудзешся, чаго добрага! А, згадзіцеся самі, такая фраза ўсёроўна, што вялікі шлем у ералашы.

— Ёсць рэчы, з якіх смяяцца і кпіць грэшна, — палка праказаў Басістаў, і адвярнуўся ад Пігасава.

Тым часам Рудзін падышоў да Натальі. Яна устала; твар яе выявіў збянтэжанасць.

Валынцаў, сядзеўшы каля яе, таксама ўстаў.

— Я бачу фартэп'яна, — пачаў Рудзін і ласкава, як вандруючы прынц: — ці не вы іграеце мякка на ім?

— Так, я іграю, — праказала Наталья: — але не вельмі добра. Вось, Канстантын Дыямідыч значна лепей за мяне іграе.

Пандалеўскі выставіў свой твар і аскаліў зубы.

— Дарэмна вы гэта кажаце, гэта кажаце, Наталья Алексееўна: вы іграеце зусім не горш за мяне.