Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

дабрадушнасці, — той асаблівай дабрадушнасці, якую маюць людзі, адчуваючы сябе вышэй за другіх. У спрэчках ён рэдка даваў выказвацца свайму праціўніку і перамагаў яго сваёй імклівай і палкай дыялектыкай.

Дар'я Міхайлаўна выказвалася па-руску. Яна выхвалялася веданнем роднай мовы, хаця галіцызмы, французскія слоўцы трапляліся ў яе часценька. Яна з намерам ужывала простыя народныя звароты, але не заўсёды трапна. Вуха Рудзіна не абражалася дзіўнай пярэстасцю размовы ў вуснах Дар'і Міхайлаўны, ды бадай што ён і не меў на гэта вуха.

Дар'я Міхайлаўна змарылася, нарэшце, і, прыхіліўшыся галавою да задняй падушкі крэсла, накіравала вочы на Рудзіна і змоўкла.

— Я цяпер разумею, — пачаў павольным голасам Рудзін, — я разумею, чаму вы кожнае лета прыязджаеце на вёску. Вам гэты адпачынак патрэбны; вясковая цішыня, пасля сталічнага жыцця, асвяжае і напаўняе вас дужасцю. Я ўпэўнен, што вы павінны глыбока спачуваць хараству прыроды.

Дар'я Міхайлаўна скоса паглядзела на Рудзіна.

— Прырода... так... так, вядома... я страшэнна яе люблю; але ці ведаеце, Дзімітры Нікалаіч, і ў вёсцы нельга без людзей. А тут амаль нікога няма. Пігасаў самы разумны чалавек тут.

— Учарашні сярдзіты старык? — спытаў Рудзін.

— Так, гэты... У вёсцы, прынамсі, і ў ім ёсць патрэба — хоць пазабавіць часам.

— Ён чалавек не дурны, — адказаў Рудзін: — але êн на няправільным шляху. Я не ведаю, ці згодзіцеся вы са мною, Дар'я Міхайлаўна, але ў адмаўленні — у адмаўленні поўным і ўсеагульным — няма дабра. Не прызнавайце нічога, і вы лёгка можаце праславіцца за разумніка: гэты хітры спо-