Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

саб усім вядомы. Дабрадушныя людзі зараз-жа гатовы заключыць, што вы стаіце вышэй за тое, што адмаўляеце. А гэта часта няпраўда. Па-першае, ва ўсім можна адшукаць плямы, а па-другое, калі нават вы і слушна гаворыце, — вам-жа горай; ваш розум, накіраваны на адно адмаўленне, бяднее, сохне. Задавальняючы сваё самалюбства, вы пазбавіцеся сапраўднай асалоды сузірання; жыццё — сутнасць жыцця — уцякае ад вашага дробнага і злоснага назірання, і вы скончыце тым, што будзеце лаяцца і смяшыць. Ганіць, сварыцца мае права толькі той, хто любіць.

— Voіlà m-r Pіgassoff enterré[1], — праказала Дар'я Міхайлаўна. — Які вы майстар азначаць чалавека! Прынамсі, Пігасаў, напэўна, і не зразумеў-бы вас. А любіць ён толькі ўласную сваю асобу.

— І ганіць яе дзеля таго, каб мець права ганіць іншых, — падхапіў Рудзін.

Дар'я Міхайлаўна засмяялася.

— З хворай.... як гэта кажуць... з хворага на здаровага. Дарэчы, што вы думаеце пра барона?

— Пра барона? Ён добры чалавек, з добрым сэрцам і ведаючы... але ў ім няма характару... і ён увесь свой век застанецца напалову вучоным, напалову свецкім чалавекам, г. зн. дылетантам, г. зн... кажучы проста, — нічым... А шкада!

— Я сама такога-ж погляду, — адказала Дар'я Міхайлаўна. — Я чытала яго артыкул... Entre nous... cela a assez peu de fond[2].

— Хто-ж яшчэ ў вас тут ёсць? — спытаў, памаўчаўшы, Рудзін.

Дар'я Міхайлаўна скінула пятым пальцам попел з папяросы.

  1. Вось п. Пігасаў і знішчаны (фр.).
  2. Між намі... у ім мала зместу (фр.).