Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

— Вы жадалі мяне бачыць, пачаў ён: — наконт размежавання?

— Так, наконт размежавання, але я і так папросту жадала вас бачыць. Мы-ж з вамі блізкія суседзі і бадай што ці не радня.

— Вельмі вам удзячны, — адказаў Лежнёў: — што-ж датычыць да размежавання, так мы з вашым кіраўніком зусім пакончылі гэтую справу: я на ўсе яго прапановы згодзен.

— Я гэта ведала.

— Але ён мне сказаў, што без асабістага спаткання з вамі дакумента падпісаць нельга.

— Так; гэта ў мяне ўжо такі парадак. Дарэчы, дазвольце запытаць, у вас-жа, здаецца, усе мужыкі на аброку?

— Зусім правільна.

— І вы самі клапоціцеся аб размежаванні? Гэта пахвальна.

Лежнёў памаўчаў.

— Вось я і з'явіўся для асабістага спаткання, — праказаў ён.

Дар'я Міхайлаўна ўсміхнулася.

— Бачу, што з'явіліся. Вы кажаце гэта такім тонам... Вам, напэўна, вельмі не хацелася да мяне ехаць.

— Я нікуды не езджу, — адказаў флегматычна Лежнёў.

— Нікуды? А да Александры Паўлаўны вы ездзіце?

— Я з яе братам даўно знаёмы.

— З яе братам! Аднак, я нікога не прымушаю... Але, выбачайце мяне, Міхайла Міхайлыч, я старэйшая за вас гадамі і магу вас пажурыць: што вам за ахвота жыць гэткім біруком? Альбо ўласна мой дом вам не падабаецца? Я вам не падабаюся?

— Я вас не ведаю, Дар'я Міхайлаўна, і таму