Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

візіта былі нібыта не па сабе... Аднак, я вельмі вам удзячна за сёнешнюю раніцу. Я незвычайна прыемна правяла час. Але не трэба перабіраць меры. Адпускаю вас да снедання, а сама іду займацца справамі. Мой сакратар, вы яго бачылі — Constantin c'est lui qui est mon sécrétaire [1]— мабыць ужо чакае мяне. Рэкамендую яго вам: ен добры, дагадлівы малады чалавек, і ў поўным захапленні ад вас. Да пабачення, cher Дзімітры Нікалаіч! Як я ўдзячна барону за тое, што ён пазнаёміў мяне з вамі!

І Дар'я Міхайлаўна працягнула Рудзіну руку. Ён спачатку паціснуў яе, потым паднёс да губ і вышаў у залу, а з залы на тэрасу. На тэрасе ён спаткаў Наталью.

V

Дачка Дар'і Міхайлаўны, Наталья Алексееўна на першы погляд магла не спадабацца. Яна яшчэ не паспела развіцца, была худая, смуглая, трымалася крыху сутула. Але рысы яе твара былі прыгожы і правільны, хаця залішне вялікія для семнаццацігадовай дзяўчыны. Асабліва прыгожы быў яе чысты і роуны лоб над тонкімі як-бы надломленымі пасярэдзіне бровамі. Яна гаварыла мала, слухала і глядзела ўважліва, амаль зіркліва, — нібыта яна ўсё хацела ўявіць сабе. Яна часта заставалася нерухомай, апускала рукі і задумвалася; на твары яе, выяўлялася тады ўнутраная работа думак... Ледзь прыкметная ўсмешка з'явіцца раптам на губах і знікне; вялікія, цёмныя вочы ціха ўзнімуцца... Qu'avez vous?[2] спытае яе m-lle Bon

  1. Канстантын, — ён мой сакратар (фр.).
  2. Што з вамі? (фр.).