Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

court і пачне сварыцца на яе, кажучы, што маладой дзяўчыне не да твару задумвацца і рабіць безуважны выгляд. Але Наталья не была безуважная; наадварот, яна вучылася старанна, чытала і работала ахвотна. Яна адчувала глыбока і моцна, але таемна; яна і ў дзяцінстве рэдка плакала, а цяпер нават уздыхала рэдка, і толькі бляднела злёгку, калі што-небудзь яе засмучвала. Маці лічыла яе рахманай, разважнай дзяўчынай, называла яе жартам: mon honnête homme de fille [1] але не была залішне высокага погляду аб яе разумовых здольнасцях. "Наташа ў мяне, на шчасце, халодная, — часам гаварыла яна: — не па мне... тым лепей. Яна будзе шчаслівая". Дар'я Міхайлаўна памылялася. Прынамсі, рэдкая маці разумее дачку сваю.

Наталья любіла Дар'ю Міхайлаўну і не зусім ей давярала.

— Табе няма чаго ад мяне хаваць, — сказала ёй аднойчы Дар'я Міхайлаўна: — а то ты-б таілася: ты-такі хітраватая...

Наталья паглядзела мацеры ў твар і падумала: "чаму-ж не быць хітраватай?"

Калі Рудзін сустрэў яе на тэрасе, яна разам з m-lle Boncourt ішла ў пакой, каб надзець капялюшык і адправіцца ў сад. Ранішнія яе заняткі ужо скончыліся. Наталью перасталі трымаць як дзяўчынку, m-lle Boncourt даўно ўжо не давала ей лекцый з міфалогіі і геаграфіі, але Наталья павінна была штораніцы чытаць гістарычныя кнігі, вандраванні і іншыя навучальныя творы — пры ёй. Выбірала іх Дар'я Міхайлаўна, нібыта прытрымліваючыся асобай, сваёй сістэмы. На справе ж, яна проста перадавала Натальі ўсё,

  1. Мая дачка — гэта сапраўды прыстойны чалавек (фр.).