Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

можа быць, будзе... Вы, здаецца, пра нешта разважалі, калі я падышоў?

— Так, у нас была размова з Натальей Алексееўнай. Яна мне сказала адно слова, якое моцна мяне ўсхвалявала...

Валынцэў не запытаў, якое гэта было слова, і ўсе ў глыбокім маўчанні звярнуліся ў дом Дар'і Міхайлаўны.

* * *

Перад абедам зноў наладзіўся салон. Пігасаў, аднак, не прыехаў. Рудзін быў не ў гуморы; ëн усё прымушаў Пандалеўскага іграць з Бетховена. Валынцэў маўчаў і пазіраў на падлогу. Наталья не адыходзіла ад мацеры, і часам задумвалася і зноў бралася за работу. Басістаў не спускаў вачэй з Рудзіна, усё чакаючы, ці не скажа ён чаго-небудзь разумнага? Так прайшло гадзіны тры досыць аднастайна. Александра Паўлаўна не прыехала на абед — і Валынцэў, як толькі ўсталі з-за стала, зараз-жа загадаў запрэгчы сваю фурманку і знікнуў, не развітаўшыся ні з кім.

Яму было цяжка. Ен даўно любіў Наталью і ўсё збіраўся зрабіць ёй прапанову... Яна да яго была прыхільна — але сэрца яе заставалася спакойнае: ён гэта выразна бачыў. Ён і не спадзяваўся ўнушыць ёй пачуццё больш пяшчотнае і чакаў толькі моманту, калі яна зусім звыкнецца з ім, наблізіцца да яго. Што-ж магло усхваляваць яго? Якую змену заўважыў ён за гэтыя два дні? Наталья абыходзілася з ім якраз таксама, як і раней...

Альбо запала яму ў душу думка, што ён, мабыць, зусім не ведае характару Наталь, што яна яму яшчэ чужая, як ён думаў, — ці рэўнасць прачнулася ў ім, ці інстынктыўна ён адчуў нешта