Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

наязджаў, калі жыў у Т...ве. Добрая была жанчына і вельмі гасцінная; вішнёвым варэннем, звычайна, усё мяне частавала. Яна любіла свайго Міцю без памяці. Людзі Печорынскага выхавання скажуць вам, што мы заўжды любім тых, якія самі мала здольны любіць; а мне так здаецца, што ўсе маткі любяць сваіх дзяцей, асабліва адсутнічаючых. Потым я сустрэўся з Рудзіным за граніцай. Там да яго адна барыня прычапілася, з нашых рускіх, сіняя панчоха нейкая, ужо немаладая і непрыгожая, як яно і належыць сіняй панчосе. Ён даволі доўга з ёю валтузіўся, і, нарэшце, яе кінуў... альбо не, перапрашаю: яна яго кінула. і я тады яго кінуў. Вось і ўсё.

Лежнеў змоук, правёў рукою на ілбе і, нібы змораны, апусціўся на крэсла.

— А ці ведаеце што, Міхайла Міхайлыч, — пачала Александра Паўлаўна: — вы, я бачу, ліхі чалавек; сапраўды, вы не лепшы за Пігасава. Я ўпэўнена, што ўсё, што вы сказалі, праўда, што вы нічога не выдумалі, і тым часам, у якім непрыязным святле вы ўсё гэта паказалі! Гэтая бедная бабулька, яе адданасць, яе адзінокая смерць, гэтая барыня... Навошта гэта ўсё?.. Ці ведаеце, што гэтак можна жыццё найлепшага чалавека апісаць у такіх тонах — і нічога не выдумваючы, заўважце, — што ўсе проста жахнуцца. Але-ж гэта тая самая своеасаблівая мана!

Лежнёў устаў і зноў прайшоўся па пакоі.

— Я зусім не хацеў прымусіць вас жахнуцца, Александра Паўлаўна, — праказаў ён нарэшце — Я не пляткар. А прынамсі, — дадаў ён, падумаўшы крыху: сапраўды, у тым, што вы сказалі, ёсць доля праўды. Я не хлусіў на Рудзіна; але — хто ведае! — магчыма ён з таго часу паспеў змяніцца — можа я несправядлівы адносна яго.