Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

кою ў акно: — бачыце вы гэтую яблыню: яна зламалася ад цяжару і мноства сваіх уласных пладоў. Верная эмблема генія...

— Яна зламалася таму, што ў яе не было падпоры, — не згадзілася Наталья.

— Я вас разумею, Наталья Алексееўна; але чалавеку не так лёгка адшукаць яе, гэтую падпору.

— Мне здаецца, спачуванне іншых... ва ўсякім выпадку, адзіноцтва...

Наталья крыху заблыталася і пачырванела.

— І што вы будзеце рабіць зімою у вёсцы? — паспешна дадала яна.

— Што я буду рабіць? Скончу мой вялікі артыкул — вы ведаеце — аб трагічным у жыцці і мастацтве — я вам пазаўчора план расказваў — і прышлю яго вам.

— І надрукуеце?

— Не.

— Як не? Для каго-ж вы будзеце працаваць?

— А хаця-б для вас.

Наталья апусціла вочы.

— Гэта звыш маіх сіл, Дзімітры Нікалаіч!

— Аб чым, дазвольце спытаць, артыкул? — скромна запытаўся Басістаў, сядзеўшы воддаль.

— Аб трагічным у жыцці і ў мастацтве, — паўтарыў Рудзін. — Вось і п. Басістаў прачытае. Аднак, я не зусім яшчэ зладзіў з асноўнай думкай. Я да гэтага часу яшчэ не досыць уявіў сам сабе трагічнае значэнне кахання.

Рудзін ахвотна і часта гаварыў пра каханне. Спачатку, пры слове: каханне, m-lle Boncourt уздрыгалася і навострывала вушы, як стары палкавы конь, пачуўшы трубу, але потым прызвычаілася і толькі, бывала, падцісне губы і з расстаноўкай панюхае табакі.