Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

— Я не пазнаю вас, Міхайла Міхайлыч, — праказала яна. — Вы пачырванелі, вы хвалюецеся. — Сапраўды, тут нешта павінна хавацца іншае...

— Ну, так і ёсць! Ты гаворыш жанчыне путнае, па перакананню, а яна да таго часу не супакоіцца, пакуль не выдумае дробнай, пабочнай прычыны, якая прымушае цябе гаварыць якраз так, а не іначай.

Александра Паўлаўна раззлавалася.

— Брава, мос'ё Лежнёў! Вы пачынаеце ненавідзець жанчын не горш п. Пігасава; але, воля ваша, як вы не праніклівы, усё-такі мне цяжка паверыць, каб вы ў такі кароткі час маглі ўсіх і ўсё зразумець. Мне здаецца, вы памыляецеся. Па вашаму, Рудзін — Тарцюф нейкі.

— У тым-та і рэч, што ён нават не Тарцюф. Тарцюф той, прынамсі, ведаў, чаго дабіваўся, а гэты, пры ўсім сваім розуме...

— Штож, што-ж ён? Заканчвайце вашу размову, несправядлівы, гадкі чалавек!

Лежнёў устаў.

— Паслухайце, Александра Паўлаўна, — пачаў ён, — гэта вы несправядлівы, а не я. Вы злуецеся на мяне за маю рэзкую характарыстыку пра Рудзіна: я маю права гаварыць аб ім рэзка! Я, можа быць, не таннаю цаной купіў гэта права. Я добра яго ведаю: я доўга жыў з ім разам. Памятаеце, я абяцаў расказаць вам калі небудзь наша жыццё ў Маскве. Відаць, давядзецца зараз гэта зрабіць. Але ці хопіць у вас цярплівасці мяне выслухаць?

— Гаварыце, гаварыце!

— Ну, калі ласка.

Лежнёў узяўся хадзіць павольнымі крокамі па пакоі, зрэдка спыняючыся і нахіляючы галаву ўперад.

— Вы, можа, ведаеце, — загаварыў ён: — а, можа, і не ведаеце, што я асірацеў рана і ўжо на сем-