Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

чалася, складвалася, вырастала перад намі, як гмах, усё святлела, дух веяў усюды... Нічога не заставалася бессэнсоўным, выпадковым; ва ўсім выяўлялася разумная неабходнасць і хараство, усё мела значэнне яснае і, тым-жа часам, таемнае; кожная асобная з'ява жыцця гучэла акордам, і мы самі, з нейкім свяшчэнным жахам схіляліся, з салодкім сардэчным трапятаннем, адчувалі сябе як-бы жывымі носьбітамі вечнай ісціны, яе зброяй, закліканай да нечага вялікага... Вам усё гэта не смешна?

— Анічуць! — паволі адказала Александра Паўлаўна: чаму вы гэта думаеце? Я вас не зусім разумею, але мне не смешна.

— Мы з таго часу паспелі паразумнець, вядома, — гаварыў далей Лежнёў: — усё гэта нам цяпер можа здавацца дзяцінствам... Але, я паўтараю, Рудзіну мы тады былі абавязаны многім. Пакорскі быў непараўнана вышэй за яго, бясспрэчна; Пакорскі ўдыкаў у нас усіх агонь і дужасць; але ён часам адчуваў сябе вялым і маўчаў. Чалавек ён быў нервовы, хваравіты; але калі ён распраўляў свае крыллі, — божа! куды не залётваў ён! У самую глыб і блакіт неба! А ў Рудзіна, у гэтым прыгожым і статным малым, было шмат дробязей; ён нават пляткарыў; у яго быў пал ва ўсё утыкацца, усё азначаць і растлумачваць. Яго клапатлівая дзейнасць ніколі не сунімалася... палітычная натура-с!.. Я пра яго гавару, якім я яго ведаў тады. Аднак, ён, на жаль, не змяніўся. Але ён і ў поглядах сваіх не змяніўся... у трыццаць пяць год!.. Не кожны можа сказаць гэта пра сябе.

— Сядайце, — праказала Александра Паўлаўна: — што вы, як маятнік, па пакоі ходзіце?

— Гэтак мне лепей, — адказаў Лежнеў. — Ну-с, папаўшы ў гурток Пакорскага, я, скажу вам,