Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

Александра Паўлаўна, я зусім перарадзіўся: сцішыўся, распытваў, вучыўся, радаваўся, пакараўся — адным словам, нібыта ў нейкі храм увайшоў. Ды і сапраўды, як успомню я нашы сходкі, ну, далібог-жа, шмат у іх было добрага, нават чуллівага. Вы ўявіце: сышліся чалавек пяць шэсць хлопчыкаў, адна сальная свяча гарыць, чай падаецца дужа дрэнны і сухары да яго старыя-старыя; а паглядзелі-б вы на ўсіх нас, паслухалі-б нашы размовы! У вачах у кожнага захапленне, і шчок! палаюць, і сэрца б'ецца, і гаворым мы пра бога, пра праўду, пра будучыню чалавецтва, пра паэзію, — гаворым мы часам недарэчнасць, захапляемся глупствам; але толькі бяды!.. Пакорскі сядзіць, падкручыўшы ног, падпірае бледную шчаку рукой; а вочы яго так і свецяцца. Рудзін стаіць пасярэдзіне пакоя і гаворыць, гаворыць прыгожа, выліты малады Дэмасфен перад шумлівым морам; ускалмачаны паэт Субоцін пасылае час ад часу, і як-бы праз сон, адрывістыя выгукі; саракагадовы бурш, сын нямецкага пастара, Шэлер, набыўшы між нас славу найглыбейшага мысліцеля, з прычыны свайго вечнага, нічым непарушанага маўчання, неяк асабліва ўрачыста маўчыць; — сам вясёлы Шчытаў, Арыстафан нашых сходак, сціхае і толькі ўхмыляецца; два-тры навічкі слухаюць з захапленнем і асалодай... А ноч ляціць ціха і плаўна, як на крыллях. Вось ужо і раніца шарзе, і мы разыходзімся, кранутыя, вясёлыя, сумленныя, цвярозыя (віна ў нас ані звання тады не было), — з нейкай прыемнай зморанасцю на душы... Успамінаецца, ідзеш пустымі вуліцамі, увесь расчулены і нават на зоркі неяк даверліва глядзіш, нібыта яны і бліжэй зрабіліся, і больш зразумелы... Эх! Слаўная была пара тады, і не хачу я верыць, каб яна загінула дарэмна! Ды