Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

яна і не загінула, — не загінула нават для тых, каго жыццё апошліла потым... Колькі разоў мне даводзілася сустракаць такіх людзей, былых таварышоў! Здаецца, зусім зверам зрабіўся чалавек, а варта толькі выгаварыць пры ім імя Пакорскага — і ўсе рэшткі благародства ў ім закратаюцца, нібы ты ў брудным і цёмным пакоі адкрыў пакінутую шклянку з духамі...

Лежнёў змоўк; яго шэры твар расчырванеўся.

— Але чаму-ж, калі вы пасварыліся з Рудзіным? — загаварыла Александра Паўлаўна, з здзіўленнем гледзячы на Лежнёва.

— Я з ім не пасварыўся; я з ім разышоўся, калі пазнаў яго канчаткова за граніцай. А ўжо ў Маскве я-б мог пасварыцца з ім. Ён са мною ужо тады зрабіў нядобрую рэч.

— Што такое?

— А вось што. Я... як-бы гэта сказаць?.. Да маёй фігуры гэта не пасуе... але я заўжды быў здолен закахацца.

— Вы?

— Я. Гэта дзіўна, ці-ж не праўда? А тым часам, яно так... Ну-с, вось, я і закахаўся тады ў адну дужа слаўненькую дзяўчынку... Ды што вы на мяне так глядзіце? Я б мог сказаць вам пра сябе рэч, яшчэ больш дзіўную.

— Якую гэта рэч, дазвольце ведаць?

— А хоць-бы вось якую рэч. Я, у тую, у маскоўскую пару, хадзіў па начах на спатканне... з кім-бы вы думалі? з маладой ліпай на канцы майго саду. Абыму яе тонкі і стройны ствол, і мне здаецца, што я абымаю ўсю прыроду, а сэрца расшыраецца і млее так, нібыта, сапраўды, уся прырода ў яго ўліваецца... Вось я быў які!.. Ды што! Вы, можа, думаеце, я вершаў не пісаў? Пісаў-с, і нават цэлую драму стварыў, падобную