Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

растаў. Здаецца, я нават хадзіць пачаў тады асцярожней, нібы ў мяне ў грудзях знаходзіўся сасуд, напоўнены найкаштоўнейшай вадкасцю, якую я баяўся расплёскаць... Я быў дужа шчаслівы, тым больш, што да мяне была яўная прыхільнасць. Рудзін пажадаў пазнаёміцца з маім прадметам ды бадай што ці не сам я настаяў на тым, каб пазнаёміць яго.

— Ну, бачу, бачу, цяпер, у чым справа, — перапыніла Александра Паўлаўна. — Рудзін адбіў у вас ваш прадмет, і вы да гэтага часу яму дараваць не можаце... Б'юся аб заклад, што не памылілася!

— І прайгралі-б заклад, Александра Паўлаўна: вы памыляецеся. Рудзін не адбіў у мяне мой прадмет, ды ён 1 не хацеў яго ў мяне адбіваць; а ўсё-ж такі ён згубіў маё шчасце, хаця, разважыўшы з спакойным сэрцам, я цяпер гатоў сказаць яму дзякуй за гэта. Але тады я ледзь не звар'яцеў: Рудзін зусім не хацеў пашкодзіць мне, — наадварот! Але з прычыны свайго праклятага звычаю кожны рух жыцця, і свайго, і чужога, прышпільваць словам, як матылька шпількай, ён кінуўся абаім нам растлумачваць нас саміх, нашы адносіны, як мы павінны весці сябе, дэспатычна прымушаў аддаваць сабе адчот у нашых пачуццях і думках, хваліў нас, дакараў, распачынаў нават перапіску з намі, уявіце!.. ну, зусім збіў нас з глузду! Я-б наўрад ці ажаніўся тады з маёю паненкай (на гэта ў мяне яшчэ хапала розуму), але, між іншым, мы-б з ёю слаўна правялі некалькі месяцаў, накшталт Паўла і Віргініі; а тут пайшлі непаразуменні, напружанасці ўсялякія — глупства пайшло, адным словам. Скончылася тым, што Рудзін, адной добрай раніцай, прышоў да таго, пераканання, што ён, як сябра, павінен, выканаць свой